Інфармацыйны цэнтр у Беларусі – Офіс прасоўваньня ініцыятыў – запрашае зацікаўленых маладых людзей на трэнінг па падрыхтоўцы мульціплікатараў/рак праграмы “Эразмус+ Моладзь”, якія будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы для моладзі і моладзевых арганізацый.
Што? Трэнінг па падрыхтоўцы мульціплікатараў_рак праграмы “Эразмус+ Моладзь”. Пасля трэнінгу удзельнікі_цы будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы па праграме “Эразмус+ Моладзь”.
Дзе? Мінск, дакладны адрас будзе паведамлены пасля рэгістрацыі.
Калі? Адукацыйныя частка: 30 верасьня – 1 кастрычніка 2017 года; практычная частка 14 ці 15 кастрычніка 2017 года. На адукацыйнай частцы удзельнікі/цы атрымаюць неабходныя веды і матэрыялы для рэгіянальных інфармацыйных сустрэч, на практычнай частцы будуць арганізованы сустрэчы ў навучальных установах Беларусі (у рэгіенах). Увага (!): удзел у дзьвух частках абавязковы.
Хто? Маладыя людзі 16+, якія ўжо ўдзельнічалі ў праграме “Эразмус+ Моладзь” ці зацікаўлены ў міжнародным валанцерстве і працы з моладзю.
Як трапіць на трэнінг? Калі ласка, 💡 запоўніце форму для рэгістрацыі на сустрэчу да 23:59 21 верасьня.
Умовы? Удзел у трэнінгу бясплатны. Калі рэгіянальным удзельнікам_цам неабходна пражываньне ў Мінску, напішыце аб гэтым у рэгістрацыйнай форме. Выдаткі на транспарт для рэгіянальных удзельнікаў пакрываюцца. Больш падрабязную лагістычную інфармацыю мы дашлем вам пасля рэгістрацыі.
Калі ў вас есць пытанні ➡ нашы кантакты: +37529 395 85 02 (Марыя) ці info.belarus@salto-youth.net
Чакаем вашых заяў! 😆
#ErasmusPlusEECA_Belarus
#ErasmusPlusEECA
ngo-oip.by