Ад слоў да справы: Моладзевы форум Ўсходняга партнёрства

З 22 па 23 чэрвеня прадстаўніцы нашага «Офіса прасоўвання ініцыятыў» удзельнічалі ў трэцім Моладзевым форуме Ўсходняга партнёрства (Eastern Partnership Youth Forum #EaPYouthForum) ў Варшаве, мэтай якога было абмеркаванне актыўнага моладзевага ўдзелу і ўплыву на працэсы прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях. Для ўдзелу ў форуме былі запрошаны каля 300 прадстаўнікоў і прадстаўніц з краін Усходняга партнерства і 33 еўрапейскіх краін-удзельніц праграммы Эразмус+.

 

2_forum-2

 

Для трэцяга Моладзевага форуму Ўсходняга партнерства былі вызначаны наступныя накірункі дыскусіі:

- пашырэнне і развіцце дыялогу і супрацоўніцтва па моладзевых пытаннях паміж Еўразвязам і Ўсходнім партнертсвам праз абмен досветам і арганізацыю партнерскіх сувязяў;

- ідэнтыфікацыя і абмеркаванне сумесных цяжкасцей, прапанова актыўных дзеянняў па іх вырашэнню;

- распрацоўка рэкамендацый для дэкларацыі пятага саміта Ўсходняга партнерства, якая будзе падпісана ў лістападзе ў Бельгіі;

- інфармаванне пра развіцце моладзевай палітыкі ў Еўразвязе, а таксама нацыянальных моладзевых палітык пасля 2018 года.

Больш інфармацыі пра форум :arrow: можна знайсці тут .

 

2_forum-1

 

Што датычыцца нашых уражанняў як удзельніц форма, мэрапрыемства было вельмі матывіруючым і насычанным. Прыемна было, слухаючы дыскурсы прадстаўнікоў і прадстаўніц Еўразвязу і нацыянальных урадаў, падкрэсліваць, што моладзевая палітыка з’яўляецца адным з найбольш актыўных накірункаў развіцця і што супрацоўніцтва па моладзевых пытаннях лічыцца перспектыўным і будзе працягвацца. Трэба таксама адзначыць, что форум быў сабраны не толькі для таго каб абмеркаваць моладзевые палітыкі і накірункі развіцця, але таксама і для таго каб распрацаваць рэкамендацый па паляпшэнню існуючых і патэнцыйных моладзевых праграм. Гэтыя рэкамендацыі будуць уключаны ў дэкларацыю пятага саміта Ўсходняга партнерства, якая будзе падпісана ў лістападзе ў Бельгіі.

 

2_forum-3

 

Тэма, якая больш за ўсе цікавіла нашу арганізацыю, гэта тэма валанцерства і прыярытэтнае ўключэнне ў валанцерскія праекты моладзі з меньшымі магчымасцямі. Мы пабачылі, што з цяжкасцямі ў гэтым накірунку сустракаюцца не толькі краіны Ўсходняга партнерства, але і краіны Еўразвязу. Таму вельмі карысным было паглядзець і навучыцца, як ствараць рэальна інклюзіўныя праекты і якія практыкі ўжо выкарыстоўваюць іншыя арганізацыі ў гэтым накірунку. З іншага боку прысутнічае і момант нявызначанасці, звязаны з новай валанцерскай праграмай, якая хутка будзе запушчана ў Еўразвязе, а роля і ўдзел краін Усходняга партнерства пакуль што не зразумелыя.

 

2_forum-4

 

Акрамя таго напрацягу двух дзен можна было знайсці арганізацыі, якія цікавяцца тымі ж накірункамі моладзевых праектаў. Асабліва прыемна было сустрэць шмат арганізацый з Беларусі, з якімі таксама былі знойдзены пазітыўныя “кропкі сутыкнення” для будучых праектаў і ініцыятыў на нацыянальным узроўні.

Наш офіс спадзяецца, што вынікі форуму застануцца не толькі на бумазе ў выглядзе справаздач, але і будуць увасоблены ў моладзевые праекты і палітыкі. А на дэсерт пакінем тут параду Еўрапейскага Камісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Йоханнеса Хана: “Заўседы выкарыстоўвайце сваё права ўдзельнічаць у дэмакратычных зменах”.

#EaPYouthForum #ngooip #ngo_oip

 

ngo-oip.by

крыніца фота - тут 

Падарожжы ЕВС-каардынатара

1033

Вітаю вас, паважанае спадарства. Перш за ўсе, раскажу, хто я і чаму тут пішу. Мяне зваць Марыся і я працую ЕВС-каардынатарам у “Офісе прасоўвання ініцыятыў”. Мая праца звязана непасрэдна з фасілітацыяй праектаў Еўрапейскай валанцерскай службы як для замежнікаў, так і для беларускай моладзі. Каб не распыляцца аб маіх канкрэтных абавязках, скажу толькі, што я займаюся ўсім, што неабходна зрабіць з моманту зараджэння і аплікацыі праекту да яго рэалізацыі. З больш нефармальнага боку, я безупынна кантактую з замежнікамі і з нашымі валанцерамі ў Еўропе.

Чаму ж мой блог называецца “Падарожжы ЕВС-каардынатара”? Не тое, каб я вандравала кожныя выходныя. Мае падарожжы вельмі спецыфічныя. Я застаюся ў Беларусі, але ў той самы час вандрую ў іншую краіну, дазнаюся пра яе традыцыі і культуру, чую яе мову, каштую нацыянальныя стравы (самае премнае :)) і гэтак далей. Жадаеце даведацца, як мне гэта удаецца? Сачыце за маімі нататкамі.

Читать далее