6-9 лютага Інфармацыйныя цэнтры праграмы “Эразмус+ Моладзь” з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Украіны сустрэліся ў Мінску, каб абмеркаваць сваю працу на працягу апошніх шасці месяцаў, а потым спланаваць, якія мерапрыемствы стануць галоўнымі ў гэтым годзе.
За 6 месяцаў сваей актыўнасці Інфармацыйныя цэнтры з усіх краін змаглі “пратэсціць”, тыя формы працы, ўто найбольш цікавыя для моладзі і арганізацый, якія хочуць прыняць удзел у праграме “Эразмус+ Моладзь”, а таксама распавесці аб сабе іншым зацікаўленным суб’ектам, такім як адукацыйныя ўстановы, дзяржаўныя і міжнародныя структуры і іншыя.
З ліпеня па снежань 2017 года ўсімі цэнтрамі было праведзена:
💡 736 кансультацый па тэлефоне, скайп, месенджэр або персанальных кансультацый.
💡 94 прэс-канферэнцыі, інфармацыйныя семінары і прэзентацыі, мерапрыемствы для мясцовых мультыплікатараў, трэнінгі для EVS настаўнікаў і г.д.
💡 531 публікацый у 7 нацыянальных старонках FB, у тым ліку 86 уласных відэа і медыя-вокладак, а таксама 1206 фатаграфій.
💡 9010 Фэйсбук карыстальнікаў якія сочаць за старонкамі інфармацыйных цэнтраў.
Зацікаўленыя бакі, якія актыўна ўдзельнічаюць ў працы інфармацыйных цэнтраў:
- міністэрствы, адказныя за справы моладзі;
- мясцовыя і рэгіянальныя органы дзяржаўнай улады;
- Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза;
- Erasmus + Нацыянальныя бюро;
- мясцовыя і міжнародныя моладзевыя арганізацыі.
Спадзяемся, што гэты год стане яшчэ больш актыўным на падзеі і мерапрыемствы. 😀
Калі вы яшчэ не далучыліся да нас, запрашаем!
Erasmus+ Youth. Інфармацыйны Цэнтр у Беларусі: Logoiskiy trakt 22A-2-812, Minsk, Belarus
tel:+375293958502 info.belarus@salto-youth.net ; Старонка ў ФБ ➡ ГЛЯДЗІЦЕ
#ErasmusPlusEECA_Belarus #ErasmusPlusEECA