ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі – “Офіс прасоўванная ініцыятыў” –запрашае грамадския арганізацыі (кіраўникоў, валанцёраў, куратараў міжнародных напрамкаў і ўсіх зацікаўленных) прыняць удзел ў інфарматыўна-камунікатыўным мерапрыемстве “Эразмус+Івент”, якое адбудзецца 9 снежня 2017 года у Менску.
Эразмус+Івент: што гэта? 🙄 Шэраг імпрэзаў у адзін дзень, якія раскрыюць шмат чаго новага і карыснага аб праграме Эразмус+Моладзь: людзі, падзеі, перспектывы і дзеянні, да якіх можна далучыцца.
💡 Расклад Эразмус+Івент
10.45 – 11.00: “Добры дзень”: рэгістрація ўдзельнікаў.
11.00 – 11.20: “Інфармуем”: ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі, як ен дзейнічае і якія стартавыя вынікі мае.
11.20 – 11.50: “Пашыраем кола”: як дзейнічае каманда мульціплікатараў\рак Інфармацыйнага цэнтра ERASMUS+ Youth.
11.50 – 12.30: “Валанцёрская гасцёўня”: вопыт працы суполкі ментараў для замежных валанцёраў.
12.30 – 12.50: “Кавярня”: перапынак.
12.50 – 15.00: “Пляцоўка для пытанняў”: дыскусія, з удзелам міжнародных і беларускіх экспертаў, якая, спадзяемся, закране аспекты канцэпцыі праграмы, яе развіцця і перспектыў.
15.00 – 15.30: “Кавярня”: перапынак.
16.00 – 17.45: “Шчырыя размовы”: міжнародныя і беларускія валанцёры, якія бралі удзел у праграме Эразмус+; каардынатары мерапрыемстваў у межах праграм, ментары міжнародных валанцёраў – усе гэтыя людзі ў прыватнай размове распавядуць кожнаму жадаючаму аб сваім вопыце і адкажуць на пытанні.
17.45 – 18.00: “Да новых сустрэч”.
Дзе? Менск, канферэнц-зала EVENTE, праспект Пераможцаў, 7А, 19 паверх, памяшканне 59 (Гл. дакладна)
Калі? 9 снежня з 11.00 да 18.00
Хто мусіць браць удзел?
Прадстаўнікі арганізацыі, якія ўжо маюць досвет рэалізацыі праектаў у межах праграмы “Эразмус+ Моладзь” альбо плануюць хутка пачаць такую дзейнасць.
Моладзь, якая цікавыцца магчымасцямі ўдзелу ў мерапрыемствах праграмы ERASMUS+ Youth.
Як? Калі ласка, аб свім удзеле загадзя праінфармуйце арганізатараў праз электроннае рэгістраванне ➡ ТУТ
З пытаннямі звяртайцеся па тэл. +37529 395 85 02 (Марыя) ці evs.oip@gmail.com.