Офіс прасоўвання ініцыятыў ПРАЦЯГНЕ сваю дзейнасць у якасці Інфармацыйнага цэнтра праграмы “Эразмус+ Моладзь” у Беларусі ў 2018 годзе.
З чэрвеня па снежань 2017 года Офіс прасоўвання ініцыятыў выконваў функцыю Інфармацыйнага цэнтра праграмы “Эразмус+ Моладзь” у Беларусі, які аккумуляваў і распаўсюджваў інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці для моладзі і моладзевых арганізацый у межах праграмы “Эразмус+ Моладзь”, а таксама падрымліваў сувязь і супрацоўніцтва з усімі зацікаўленнымі суб’ектамі.
Радыя паведаміць вам, што нашая актыўная і зацікаўленная дзейнасць будзе працягнута і на ўвесь 2018 год!
Нашымі асноўнымі задачамі застануцца:
1. Узмацненне супрацоўніцтва сярод арганізацый, актыўных у праграме “Эразмус+ Моладзь”, і прыцягненне новых арганізацый;
2. Нарошчванне патэнцыялу арганізацый, спрыянне актывізацыі іх удзелу ў праграме “Эразмус+ Моладзь”;
3. Уключэнне актораў моладзевай палітыкі і іх інфармаванне пра магчымасці міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва;
4. Інфармаванне моладзі пра магчымасці праграмы “Эразмус+ Моладзь”, асабліва моладзі з найменьшымі магчымасцямі.
Калі ў вас ёсць пытанні адносна праграмы “Эразмус+ Моладзь”, вас зацікавіць наступная кантактная інфармацыя:
1. Інфармацыйны цэнтр працуе на базе арганізацыі “Офіс прасоўвання ініцыятыў”.
2. Наш нумар тэлефона: +375293958502 з аўторка па чацвер з 11.00 да 17.00. У выпадку калі мы будзем на мерапрыемстве і ня зможам вам адразу адказаць, мы вам патэлефануем пазней.
3. Наша электронная скрыня: info.belarus@salto-youth.net. Калі ласка, адзначайце тэму ліста і вашае прозвішча і імя.
4. Мы таксама можам адказаць на вашы пытанні ў нашым офісе ці дамовіцца пра скайп-размову. Как замовіць сустрэчу патэлефануйце нам ці напішыце.
Сачыце за нашай фейсбук-старонкай , дзе мы будзем размяшчаць інфармацыю пра міжнародныя адукацыйныя магчымасці, актыўныя арганізацыі і іх мерапрыемствы, досвет і ўражанні экс удзельнікаў і ўдзельніц, а таксама шмат карысных паведамленняў.
Таксама сачыце за нашымі хэштэгамі #ErasmusPlusEECA_Belarus, #ErasmusPlusEECA
УВАГА! Калі вас цікавіць правядзенне інфармацыйнай сустрэчы ў вашай арганізацыі альбо навучальнай установе – кантактуйце з намі! Нашыя мульціплікатары і мульціплікатаркі могуць прыехаць да вас і правесці цікавую і зразумелую прэзентацыю.
ngo-oip.by