ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі

3_e_1У чэрвені-ліпені 2017 года Рэсурсным цэнтрам Усходняй Еўропы і Каўказа былі створаны Інфармацыйныя цэнтры ў сямі краінах рэгіёну з мэтай забеспячэння агульнага разумення і ўзгодненасці дзейнасці адносна праграмы «Эразмус+ Моладзь». Інфармацыйныя цэнтры ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расеі і Ўкраіне будуць аккумуляваць і распаўсюджваць інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці для моладзі і моладзевых арганізацый у межах праграмы «Эразмус+ Моладзь», а таксама падрымліваць сувязь і супрацоўніцтва з усімі зацікаўленнымі суб’ектамі.

Асноўныя задачы Інфармацыйных цэнтраў:
1. Узмацненне супрацоўніцтва сярод арганізацый, актыўных у праграме «Эразмус+ Моладзь», і прыцягненне новых арганізацый;
2. Нарошчванне патэнцыялу арганізацый, спрыянне актывізацыі іх удзелу ў праграме «Эразмус+ Моладзь»;
3. Уключэнне актораў моладзевай палітыкі і іх інфармаванне пра магчымасці міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва;
Інфармаванне моладзі пра магчымасці праграмы «Эразмус+ Моладзь», асабліва моладзі з найменьшымі магчымасцямі.

Беларуская арганізацыя, якая будзе выконваць ролю інфармацыйнага цэнтра ў Беларусі, — Офис продвижения инициатив

 Кансультацыі

Нагадваем вам, што вы маеце магчымасць атрымаць кансультацыю ў нашым інфармацыйным цэнтры, калі вы:
1. плануеце стаць валанцерам ці валанцеркай ці паўдзельнічаць у іншых праектах ў межах праграмы «Эразмус+ Моладзь»,
2. з’яўляецеся прадстаўніком ці прадстаўніцай моладзевай арганізацыі, якая ўжо працуе з праграмай «Эразмус+ Моладзь» ці плануе працаваць,
3. зацікаўлены ў тым, як паўдзельнічаць у праектах праграмы «Эразмус+ Моладзь» у Беларусі (напрыклад, як ментар ці ментарка),
4. маеце іншыя пытаньні адносна праграмы «Эразмус+ Моладзь».

Нашыя кантакты: +375293958502 з аўторка па чацвер з 11.00 да 17.00 ці info.belarus@salto-youth.net (калі ласка, адзначайце тэму ліста і вашае прозвішча і імя).

 Сачыце ў сетках по хэштэгах:

#ErasmusPlusEECA_Belarus 
#ErasmusPlusEECA

Таксама глядзіце дадатковую азнакамляльную інфармацыю на нашым сайте по тэгах:

Эразмус+

Европейская волонтерская служба

EVS

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике Erasmus. Тэги: , , .