Трэнінг для мульціплікатараў праграмы “Эразмус+ Моладзь” ERASMUS+ Youth.

 Інфармацыйны цэнтр у Беларусі – Офіс прасоўваньня ініцыятыў – запрашае зацікаўленых маладых людзей на трэнінг па падрыхтоўцы мульціплікатараў/рак праграмы “Эразмус+ Моладзь”, якія будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы для моладзі і моладзевых арганізацый.

123_trening_mult

 Што? Трэнінг па падрыхтоўцы мульціплікатараў_рак праграмы “Эразмус+ Моладзь”. Пасля трэнінгу удзельнікі_цы будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы па праграме “Эразмус+ Моладзь”.

Дзе? Мінск, дакладны адрас будзе паведамлены пасля рэгістрацыі.

Калі? Адукацыйныя частка: 30 верасьня – 1 кастрычніка 2017 года; практычная частка 14 ці 15 кастрычніка 2017 года. На адукацыйнай частцы удзельнікі/цы атрымаюць неабходныя веды і матэрыялы для рэгіянальных інфармацыйных сустрэч, на практычнай частцы будуць арганізованы сустрэчы ў навучальных установах Беларусі (у рэгіенах). Увага (!): удзел у дзьвух частках абавязковы.

Хто? Маладыя людзі 16+, якія ўжо ўдзельнічалі ў праграме “Эразмус+ Моладзь” ці зацікаўлены ў міжнародным валанцерстве і працы з моладзю.

Як трапіць на трэнінг? Калі ласка, :idea:  запоўніце форму для рэгістрацыі на сустрэчу да 23:59 21 верасьня.

Умовы? Удзел у трэнінгу бясплатны. Калі рэгіянальным удзельнікам_цам неабходна пражываньне ў Мінску, напішыце аб гэтым у рэгістрацыйнай форме. Выдаткі на транспарт для рэгіянальных удзельнікаў пакрываюцца. Больш падрабязную лагістычную інфармацыю мы дашлем вам пасля рэгістрацыі.

Калі ў вас есць пытанні :arrow:  нашы кантакты: +37529 395 85 02 (Марыя) ці info.belarus@salto-youth.net

 

Чакаем вашых заяў!  :lol: 

#ErasmusPlusEECA_Belarus

#ErasmusPlusEECA

ngo-oip.by

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике жизнеОПИсание. Тэги: , , , .