ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі

У чэрвені-ліпені 2017 года Рэсурсным цэнтрам Усходняй Еўропы і Каўказа былі створаны Інфармацыйныя цэнтры ў сямі краінах рэгіёну з мэтай забеспячэння агульнага разумення і ўзгодненасці дзейнасці адносна праграмы “Эразмус+ Моладзь”. Інфармацыйныя цэнтры ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расеі і Ўкраіне будуць аккумуляваць і распаўсюджваць інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці для моладзі і моладзевых арганізацый у межах праграмы “Эразмус+ Моладзь”, а таксама падрымліваць сувязь і супрацоўніцтва з усімі зацікаўленнымі суб’ектамі.

1_e_logo

Асноўныя задачы Інфармацыйных цэнтраў:

1. Узмацненне супрацоўніцтва сярод арганізацый, актыўных у праграме “Эразмус+ Моладзь”, і прыцягненне новых арганізацый;

2. Нарошчванне патэнцыялу арганізацый, спрыянне актывізацыі іх удзелу ў праграме “Эразмус+ Моладзь”;

3. Уключэнне актораў моладзевай палітыкі і іх інфармаванне пра магчымасці міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва; Інфармаванне моладзі пра магчымасці праграмы “Эразмус+ Моладзь”, асабліва моладзі з найменьшымі магчымасцямі.

Беларуская арганізацыя, якая будзе выконваць ролю інфармацыйнага цэнтра ў Беларусі, — “Офіс прасоўвання ініцыятыў”.

 

 :idea: У ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі ёсць хэштэгі, дзякуючы якім вы заўседы зможаце пабачыць нашы публікацыі

#ErasmusPlusEECA_Belarus

#ErasmusPlusEECA

ngo-oip.by

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике жизнеОПИсание. Тэги: , , , , .