Моладзь жадае ведаць

Предлагаем интервью директора «Офиса продвижения инициатив» Ольги Хабибуллиной по итогам одного из наших проектов. В интервью —  о том, что мы делаем для подростков на каникулах и во время учебы и как сотрудничаем с регионами.   

Праект «PR-Lab» прыватнай асветніцкай установы «Офіс прасоўвання ініцыятыў» (ОПІ) — гэта серыя сустрэч і трэнінгаў, дзякуючы якім грамадскія аб’яднанні Беларусі змаглі наладзіць партнёрскія сувязі з маладымі журналістамі, фато-графамі і піяр-менеджарамі для стварэння рэпартажаў і публікацый аб сваёй дзейнасці. На ўрачыстым закрыцці «PR-Lab» дырэктар ОПІ і эксперт-кансультант праекта «Мінская міжнародная мадэль ААН» («MINTMUN») Вольга Хабібуліна расказала, чаму арганізацыям трэба «ісці» ў рэгіёны.

oip15

 

— Сёння ў моладзі ёсць стандартны план дзеянняў у галіне фармальнай адукацыі: атрымлі-ваць добрыя адзнакі ў школе, актыўна ўдзельнічаць у яе грамадскім жыцці, паступіць ва ўніверсітэт. А што далей? – пытаецца Вольга. — Мой вопыт трэнерства падказвае, што такога фармальнага падыходу недастаткова, каб стаць канкурэнтнай адзінкай у дзяржаўнай, грамадскай структурах, у бізнесе. 

oip14

 

— Як лічыце, моладзь зацікаўлена ў расшырэнні свайго вопыту праз нефармальную адукацыю?

— У падлеткаў з рэгіёнаў ёсць натуральная прага новых ведаў, якая забяспечвае разнастайнасць падыходаў, садзейнічае нестандартнаму і творчаму мысленню ў час выканання заданняў на трэнінгах. Я ведаю шмат ініцыятыўных маладзёжных суполак у невялікіх гарадах, якія праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы. Усе яны «выраслі» на праграмах трэцяга сектара.

— Дзе можна атрымаць інфармацыю аб вашых мерапрыемствах?

— У інтэрнэце. Праз сацыяльныя сеткі мы анансавалі наш удзел у валанцёрскай сустрэчы ў Маладзечне на фестывалі «Час жыць!». Ёсць таксама сайт www.ngo-oip.by. Там можна падпісацца на рассылку, у якой аб’явы аб праектах з’яўляюцца хутчэй, чым у інтэрнэце.

— На сустрэчы ў Маладзечне гучала прапанова аб супрацоўніцтве ад адной са школ горада. Яна так і засталася прапановай?

— На жаль, так. Але падкрэслю, што эксперты ОПІ гатовы правесці на валанцёрскай аснове адукацыйнае мерапрыемства ў форме дэбатаў ці тэматычнага трэнінгу (работа ў камандзе, лідарства, трэнінг па талерантнасці) у любой кропцы рэспублікі.

— Нядаўна з вялікім поспехам прайшла канферэнцыя «Мінская міжнародная мадэль ААН» («MINTMUN»), якую ладзіць ОПІ. Раскажыце пра яе.

– Гэта самая буйная маладзёжная канферэнцыя ў Беларусі па мадэліраванні работы ААН. Канферэнцыя – гэта адукацыйны праект, у якім школьнікі і студэнты выступаюць у ролі дэлегатаў, прадстаўляюць дзяржавы — члены ААН і адпаведна мадэліруюць працэдуру прыняцця рашэнняў на англійскай мове. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі разам ствараюць выніковую рэзалюцыю. Канферэнцыя існуе чатыры гады і збірае ўдзельнікаў з Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Германіі, Англіі. Сёлета на яе за-крыццё да нас завіталі прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Чэшскай Рэспублікі.

— А што вы прапануеце падлеткам у час канікул?

— Хутка запусцім курс трэнінгаў па талерантнасці і развіцці навыкаў у сферы аратарскага мастацтва. Летам чакаем актыўных хлопцаў і дзяўчат у адукацыйным лагеры па развіцці міжнародных камунікацый «InterCamp». На працягу 9-10 дзён з яго ўдзельнікамі праз інтэрактыўныя методыкі навучання будуць працаваць эксперты па этыцы міжнародных перагавораў. Таксама падлеткі навучацца аналізаваць гістарычныя тэндэнцыі ў кантэксце геапалітыкі, эфектыўна працаваць у камандзе. Мой вопыт трэнерства сведчыць: аднаасобнае лідарства ўжо не ў трэндзе. Канкурэнцыя стымулюе ў час пошуку работы, але толькі разам члены адной каманды могуць дасягаць найлепшых вынікаў.

oip10

 

oip13


Тэкст і фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ, http://www.mgazeta.by/

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике Музыка директорских будней. Тэги: , , , , .