FAQ, ці пытанні пра EVS

22_faqДля тых, хто жадае стаць валанцёрам Еўрапейскай валанцеркай службы (EVS\бел. ЕВС), прапануем крыху адказаў на самыя “папулярныя” пытанні, падрыхтаваныя нашай EVS-каардынатаркай.

 


Як можна знайсці праект ЕВС?

Есць два шляхі. Першы: вы сочыце за аб’явамі Офіса аб адкрытых вакансіях на валанцерства. Дасылаеце нам свае рэзюме і матывацыю, і удзельнічаеце ў адборы. Гэты варыянт займае каля 2 (дзвюх) месяцаў. Калі ж вы маеце час і хочаце знайсці “ідэальны” праект – карыстайцеся другім шляхам. У базе еўрапейскіх арганізацый, якія маюць акрэдытацыю ЕВС (EVS database), вы шукаеце арганізацыі, якія займаюцца тым, што вам падабаецца, і знаходзяцца ў краіне, дзе б вы жадалі валанцерыць. Потым пішаце ім, што вы, матываваны валанцер з Беларусі, і што арганізацыя, якая вас адпраўляе – гэта “Офіс прасоўвання ініцыятыў” (нас ставіце ў копію пісьма). Калі агранізацыі патрэбен валанцёр, яны адказваюць вам, мы з вамі пішам праект і потым падаем яго. Тут вы можаце быць упэўнены, што калі праект будзе прыняты, то менавіта вы будзеце адабраны ў якасці валанцера. Але гэты шлях займае ад 6 (шасці) месяцаў.

 

Ці трэба мне ведаць ангельскую мову, каб паўдзельнічаць у ЕВС-праекце, і, калі так, то на якім узроўне?

Адзін з асноўных прынцыпаў ЕВС-праектаў – гэта не дыскрымінацыя, у тым ліку па моўным асаблівасцям. Але варта адзначыць, што валанцёр і каардынатар павінны разумець адзін аднаго, для чаго ім неабходна мова . Калі валанцер ведае мову краіны, куды едзе на праект, па сутнасці, яму не патрэбна ангельская мова. Тое ж тычыцца выпадку, калі супрацоўнікі арганізацыі ведаюць мову валанцёра. У іншых выпадках трэба валодаць ангельскай мовай. Аднак, часцей за ўсе, ангельская мова з’яўляецца плюсам, таму што валанцеру заўседы давядзецца камуніцыраваць з іншымі валанцерамі і міжнароднымі трэнерамі, якія могуць і ня ведаць яго мовы.

 

Ці патрэбна мне вышэйшая адукацыя, каб удзельнічаць у праекце?

Як ужо згадвалася раней, адзін з асноўных прынцыпаў ЕВС-праектаў – гэта не дыскрымінацыя. Асабліва па ўзроўню вашай адукацыі. У межах ЕВС-праекту ад вас ня будуць патрабаць дыплом аб вышэйшай адукацыі ці іншыя адукацыіныя дакументы. Усе, што неабходна, – гэта вашая матывацыя і гатоўнасць рэалізаваць актыўнасці па праекту. То бок, калі вы добра робіце што-небудзь ці вельмі жадаеце навычыцца і бачыце праект, які дазваляе вам рэалізаваць гэта – падавайцеся!

Калі хочаце дазнацца больш, прыходзьце на “дні адчыненных дзвярэй” ці інфармацыйныя сустрэчы ў Офіс! Сачыце за інфой у сетках. Калі есць жаданне ўсе дыталёва высвятліць, пішыце сюды: evs.oip@gmail.com

Марыя Відзевіч, ngo-oip.by

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике Падарожжы ЕВС-каардынатара.