Падарожжы ЕВС-каардынатара

1033

Вітаю вас, паважанае спадарства. Перш за ўсе, раскажу, хто я і чаму тут пішу. Мяне зваць Марыся і я працую ЕВС-каардынатарам у “Офісе прасоўвання ініцыятыў”. Мая праца звязана непасрэдна з фасілітацыяй праектаў Еўрапейскай валанцерскай службы як для замежнікаў, так і для беларускай моладзі. Каб не распыляцца аб маіх канкрэтных абавязках, скажу толькі, што я займаюся ўсім, што неабходна зрабіць з моманту зараджэння і аплікацыі праекту да яго рэалізацыі. З больш нефармальнага боку, я безупынна кантактую з замежнікамі і з нашымі валанцерамі ў Еўропе.

Чаму ж мой блог называецца “Падарожжы ЕВС-каардынатара”? Не тое, каб я вандравала кожныя выходныя. Мае падарожжы вельмі спецыфічныя. Я застаюся ў Беларусі, але ў той самы час вандрую ў іншую краіну, дазнаюся пра яе традыцыі і культуру, чую яе мову, каштую нацыянальныя стравы (самае премнае :)) і гэтак далей. Жадаеце даведацца, як мне гэта удаецца? Сачыце за маімі нататкамі.

 А пакуль што дам вам некалькі нарадаў, як распазнаць ЕВС-каардынатара.

Чаму ж мой блог называецца “Падарожжы ЕВС-каардынатара”? Не тое, каб я вандравала кожныя выходныя. Мае падарожжы вельмі спецыфічныя. Я застаюся ў Беларусі, але ў той самы час вандрую ў іншую краіну, дазнаюся пра яе традыцыі і культуру, чую яе мову, каштую нацыянальныя стравы (самае премнае J) і гэтак далей. Жадаеце даведацца, як мне гэта удаецца? Сачыце за маімі нататкамі.

f0a409f97efae7b8cf3242a392a38388

Першае, яго мова – гэта такая мешаніна беларусскай/расейскай/ангельская і яшчэ якой-небудзь мовы, на якой ей размаўляе са сваімі валанцерамі. Усе гэта падмацоўваецца актыўным жэстыкуляваннем і мімікай. Каб толькі валанцер усе зразумеў.

Другое, тэлефон гэтага чалавека “ў зоне дзеяння” 24 гадзіны 7 дзен у нядзелю, а камп’ютэр заўседы “анлайн”. Ўсе гэта для таго, каб знаць, дзе там яго “крывіначка-валанцёр” зараз, ці не патрэбна яму дапамога і ці ня выкралі яго тэрарысты ды самалійскія піраты.

Трэцяе, у студэнтаў есць дзве сессіі, ў ЕВС-каардынатара – тры дэдлайны. І нават не пытайцеся, чаму ў яго чырвоныя вочы і ен  хоча забіваць людзей напачатку кастрычніка, лютага і напрыканцы красавіка.

Чацьвертае, у яго есць знаемыя ў Германіі, Гішпаніі, Францыі, Румыніі, Венгрыі, Малдове, Ісландыі, Ірландыі, Італіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Украіне, Рассіі, на Кіпры, Нідерландах, Нарвегіі і яшчэ ў дзятку краін. З беларусаў ен сябруе з матуляй і татам, ды з іншымі ЕВС-каардынатарамі.

Пятае, гэты чалавек ведае, што ня толькі ў дэпутатаў есць мандат, таму што ен іх падпісвае цэлымі дзясяткамі.

Шостае, ен працуе ў рэжыме “ультра-мульці-таск”: падрыхтаваць дакументы на тэрміновую візу, знайсці кватэру для валанцера, заброніць білеты, напісаць справаздачу і знайсці ўсе чэкі – звычайная гадзіна з жыцця ЕВС-каардынатара.

Семае, ен ня можа быць абыякавым да жыцця: альбо ен у дэпрэсіі, альбо ў стане неверагоднай весялосці.

Цяпер мы з вамі знаемыя, і хутка я раскажу вам пра свае гішпанскае падарожжа.

Да сустрэчы)

Падарожжы ЕВС-каардынатара – працяг будзе.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Одноклассники

Похожие статьи:

Опубликовано в рубрике Падарожжы ЕВС-каардынатара. Тэги: , , , , .